top of page

Вераніка Ліс

Мы ўсе насяляем розныя ўзроўні свядомасці. Адначасова мы перажываем вопыт з розных пунктаў гледжання, успрыманняў, большасць з іх несвядома.

«Хто я? Ці ведаю я сябе?» — з гэтых пытанняў пачынаецца пошук, падарожжа ў глыбіню. Гэты пошук калі-небудзь скончыцца? Я думаю, што так. Калі вы прымаеце: "Я ёсць тое, што я ёсць". І нават калі ёсць недаследаваныя бакі, вы навучыліся дастаткова, каб расслабіцца і давяраць сабе. Вы дастаткова ведаеце сябе, каб адчуваць сябе як дома, каб вярнуцца да сябе і застацца. Жыццёвы шлях працягваецца - пошук спыняецца. Ты дома, гасцей сустракаеш.

Значыць, я пазнаю сябе праз досвед, праз зносіны. На словах гэтыя веды гучаць для мяне дзіўна, супярэчліва. І вы, калі гэтая прастора рэзаніруе з вамі, знойдзеце і будзеце ведаць мяне праз тэксты, праз прастору ацалення, якую мы ствараем, сілкуем і даследуем разам.

Паспрабуйце адчуць, каб вырашыць, што для вас, а што не. Калі гэтая прастора для вас, што ж, заставайцеся, удзельнічайце. Вітаю і дзякую вам за ўнутраную працу, я ведаю яе каштоўнасць і складанасць.

Вось я: замест таго, каб расказаць пра сябе, пусцілася ў чарговыя філасофстваванні. Каб дадаць канкрэтыкі:

Я сертыфікафаная практыкуючая лекарка. Я прайшла шырокае навучанне цэласным і альтэрнатыўным лячэбным практыкам, я спецыялізуюся на выкарыстанні энергетычнага ацалення, сямейных растановак, энергетычнага і фізічнага масажу, медытацыі, духоўнага коўчынгу, эмацыянальнага інтэлекту і навучання мовам.

Я практыкую ацаленне больш за 12 гадоў, і мой досвед уключае працу з людзьмі і групамі ўсіх узростаў. Мая мэта - дапамагчы ўдзельні:цам дасягнуць фізічнага, эмацыйнага і духоўнага здароўя.

Ацаленне - гэта мой запал і мой жыццёвы шлях.

Запрашаю вас адчуць і пазнаёміцца са мной праз прысутнасць і зносіны.

bottom of page